На Дзяды беларусы Бельгіі ушанавілі памяць Міколы Равенскага
- 1.11.2025, 19:01
Ён з'яўляецца аўтарам музыкі да гімну «Магутны Божа».
1 лістапада беларуская супольнасць традыцыйна збіраецца на могілках у Лёвене, каля магілы вядомага беларускага кампазітара Міколы Равенскага— аўтара музыкі да малітвы «Магутны Божа».
Тут адбываецца шэсце і супольная малітва — малебен за ўсіх памерлых, за тых, хто адышоў у іншы свет.
«Мы ўшаноўваем памяць родных, блізкіх і ўсіх, хто змагаўся за Беларусь і беларускую культуру. Гэта дзень спыніць час, успомніць, падзякаваць і захаваць сувязь пакаленняў праз малітву, памяць і духоўную еднасць», - паведамілі Charter97.org удзельнікі акцыі.