BE RU EN

Стартуе сезон шпацыровых квэстаў «Знайдзi Чарадзея ў Варшаве»

  • 19.06.2023, 16:15

Першы пройдзе ўжо ў гэтую суботу.

24 чэрвеня ў цэнтры Варшавы пройдзе прэзентацыя ландшафтнага квэста пад агульнай назвай «Знайдзi Чарадзея ў Варшаве» («Find the Sorcerer in Warsaw»).

Як сайту Charter97.org паведамілі арганізатары квэсту, суботняя гульня стартуе ад помнiка Адаму Мiцкевiчу а 19:00.

Стваральнiкам гэтага квэставага гульнявога фармату выступiў вядомы беларускi музыка, кампазiтар i стваральнiк квэставых гульняў Раман Арлоў. Падкрэсліваецца, што квэсты правераць iнтэлектуальныя магчымасцi гульцоў, веданне гiсторыi Польшчы i Беларусi, мiфалогii розных народаў, а таксама фiзычныя кандыцыi.

Па промакодзе «Хартыя-97» удзел 24 чэрвеня каштуе 30 злотых. Аплата гатоўкай на месцы.

На гульню лепей папярэдне зарэгiстравацца праз асабiстыя ў Facebook Рамана Арлова.

последние новости