BE RU EN

Зміцер Дашкевіч: Акрэсцiна — гэта вынiк неасэнсаваных Курапатаў

  • 30.01.2021, 21:16

Мы павiнны пазбавiцца ад спадчыны камунiзма.

Прадпрымальніка і актывіста Зміцер Дашкевіч вызвалілі сёння з ІЧУ Менскага раёну, дзе ён адбываў 15 сутак адміністрацыйнага арышту, паведамляе «Радыё Свабода».

Дашкевіча затрымалі 15 студзеня ў Курапатах, дзе ён цягам двух з паловай гадоў штопятніцу трымае варту каля рэстарацыі «Поедем Поедим».

Зміцер Дашкевіч стаіць у Курапацкай варце больш за два гады кожную пятніцу. Летась у лістападзе ён ужо быў пакараны арыштам на 15 сутак.

последние новости