BE RU EN

«Мы выйдзем шчыльнымі радамі»

  • 29.07.2018, 14:49

Як беларусы шануюць памяць аўтара гімна БНР

Баброўня – малапрыкметная невялічкая вёсачка ў сучасным Гарадзенскім раёне. Знаходзіцца яна ўдалечыні ад асноўных турыстычных шляхоў, а даехаць сюды можна праз Скідаль і яшчэ шэраг вёсак – Галавачы, Канюхі, Бандары, перадае racyja.com.

Фота: racyja.com

Гэтая вёсачка на ўзлеску дала беларускаму руху двух вядомых дзеячаў – Макара Краўцова, беларускага паэта, пісьменніка, удзельніка Слуцкага паўстання, аўтара гімна «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» і Міхася Васілька, беларускага паэта, актывіста Грамады, ТБШ.

Фота: racyja.com

Яны прыналежаць да аднаго роду Касцевічаў. Колькі гадоў таму высілкамі беларускіх грамадскіх актывістаў у Баброўні быў усталяваны памятны камень з шыльдай у гонар выдатных прадстаўнікоў гэтай мясцовасці. Да яго вядзе бетонная дарожка. У самой вёсачцы засталося ўжо толькі пару жылых хатаў.

Фота: racyja.com
Фота: racyja.com

последние новости