BE RU EN

Белорусы могут не найти себя в списках избирателей – так власти обеспечивают явку

  • 10.09.2008, 15:52

Столичные жители могут не найти своих фамилий в списках граждан, которые имеют право участвовать в “парламентских выборах”. Члены участковых комиссий получают «сверху» установку -- вычеркивать всех по максимуму во время проверки этих списков.

Мясцовыя адміністрацыі Менску такім чынам разлічваюць забяспечыць па сваіх акругах удзел у галасаванні неабходнай колькасці выбарнікаў.

Кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” з дакладных крыніцаў стала вядома, што падобны вусны загад атрымала, напрыклад, участковая выбарчая камісія № 161, створаная ў Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання Ленінскага раёна. Паводле атрыманай інфармацыі, чальцам камісіі загадана падчас абходу тэрыторыі ўчастка выкрэсліваць з спісаў як мага большую колькасць прозвішчаў - і тых, хто выказвае нежаданне галасаваць, і тых, хто не хоча адчыняць дзверы, і тых, каго не засталі дома.

Нагадаем, што паводле арт. 21 Выбарчага кодэксу спісы грамадзянаў, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах, прадастаўляюцца выбарнікам для азнаямлення за 15 дзён да выбараў. Грамадзяне, з пэўнай прычыны ня ўключаныя ў спіс, дадаткова ўключаюцца ў яго ўчастковай камісіяй на падставе дакументаў, якія засведчваюць асобу і пацвярджаюць пражыванне на тэрыторыі дадзенага ўчастка для галасавання. Кожнаму грамадзяніну забяспечваецца магчымасць праверыць, ці ўключаны ён у спіс, а таксама права абскардзіць неўключэнне ці выключэнне з спісу.

последние новости