BE RU EN

Владимир Некляев: Итоги голосования все равно сфальсифицируют

  • 2.07.2008, 17:20

Что можно сделать, чтобы парламентские выборы прошли без фальсификации итогов голосования? “Народная воля” попросила ответить на этот вопрос самых разных людей. Ответ был предсказуем - при этой власти и созданных ею условиях итоги выборов будут сфальсифицированы.

Уладзімер Някляеў, паэт:

— Нічога. Што б і хто б ні рабіў, усё роўна сфальсіфікуюць вынікі галасавання. Без маны некаторым проста нецікава жыць.

Алена Яськова, старшыня жаночай партыі "Надзея", рашэнне аб ліквідацыі якой прыняў Вярхоўны суд Беларусі:

— Мне здаецца, што ў сённяшняй сітуацыі, калі амаль усё знаходзіцца пад кантролем дзяржавы, для таго, каб выбары прайшлі без фальсіфікацый, нічога зрабіць немагчыма. Мне асабіста з цяжкасцю верыцца, што ў нашай краіне могуць быць справядлівыя выбары, калі ўсё адпавядае не толькі нашаму заканадаўству, але і міжнародным нормам.

Валерый Фралоў, генерал-маёр запасу:

— У нашых умовах — нічога. Я нават магу прыблізна ўявіць, як усё адбудзецца. З дэмакратаў зарэгіструюць чалавек 25. Двум альбо тром з іх "дазволяць" трапіць у “палату прадстаўнікоў”.

Лявон Бартлаў, мастак:

— Для цікавасці можна зрабіць вялікую мішэнь і кідаць у яе дроцікі. Але гэта таксама нічога не зменіць.

Аксана Целяшук, менеджэр:

— Правесці выбары на другой планеце, альбо запрасіць у якасці назіральнікаў іншапланецян, якіх нельга нічым спакусіць і падкупіць.

Валянцін Акудовіч, філосаф:

— Зрабіць нічога нельга, таму што машына па прадукаванні неабходных вынікаў наладжана настолько бліскуча, што патрэбны працэнт галасоў будзе зроблены нават без буйных і вельмі заўважных фальсіфікацый. На гэты вынік ужо сёння і днём, і ноччу працуе ідэалагічная машына дзяржавы.

Аляксей Янукевіч, намеснік старшыні Партыі БНФ:

— Я лічу, што нічога немагчыма зрабіць. Пабудаваная сістэма, на жаль, не дае магчымасці пазбегнуць фальсіфікацый. Трэба мяняць Выбарчае заканадаўства і ўсю сістэму.

Сергей Альфер, старшыня юрыдычнай камісіі Аб'яднаных дэмакратычных сіл:

— Змяніць кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь, а таксама органы, якія праводзяць даныя выбары — Цэнтральную выбарчую камісію. Іншых варыянтаў я не бачу.

последние новости