BE RU EN

Владимир Лабкович: Накануне «выборов» репрессии будут только усиливаться

  • 30.06.2008, 13:16

Комментируя задержания активистов, правозащитник Влидимир Лабкович заявил, што власти создают обычную атмосферу, существовавшую накануне всех «выборов»

Адносна затрыманьня Міхаіла Пашкевіча, які зьбіраўся перадаць дакумэнты аб сваім вылучэньні назіральнікам ад АГП у Цэнтральную выбарчую камісію, праваабаронца ўпэўнены, што “гэта сьведчыць толькі пра тое, што ўлады хітруюць, калі кажуць, што зьбіраюцца праводзіць незалежныя дэмакратычныя “выбары” і такімі затрыманьнямі паказваюць сваё сапраўднае стаўленьне да тых суб’ектаў, якія зьбіраюцца ўдзельнічаць у “выбарчай” кампаніі”, - цытуе Лабковіча “Радыё Свабода”.

На думку Лабковіча, напярэдадні “выбараў” улады, як і раней, ствараюць атмасфэру запалохваньня і ня маюць намеру праводзіць “выбары”, якія б хоць у мінімальнай ступені адпавядалі міжнародным стандартам свабодных выбараў.

“Па тэлебачаньні нам распавядаюць, што “выбары” будуць дэмакратычнымі і транспарэнтнымі, а ў гэты ж час садзяць актывістаў выбарчых кампаній, штабоў. Цяпер узяліся за моладзевых актывістаў, праваабаронцаў. У гэтым жа рэчышчы трэба разглядаць і затрыманьне Эдуарда Баланчука, актывіста БХК перад паседжаньнем рады БХК, дзе абмяркоўвалася пытаньне маніторынгу “выбарчай” кампаніі. Гэта дэманструе, што ўлады на словах дэкляруюць дэмакратычнасьць “выбарчага” працэсу, а праводзіць яго будуць на тым жа ўзроўні рэпрэсій, як і іншыя палітычныя кампаніі. Пакуль што нічога не кажа аб тым, што ўлады сапраўды зьбіраюцца праводзіць хоць мінімальныя “выбары”, якія адпавядаюць стандартам у галіне выбарчых працэсаў”, - сцьвярджае Ўладзімер Лабковіч.

последние новости