BE RU EN

«Газета Слонімская» – редакция под открытsм небом

  • 13.06.2008, 14:29

Оставшись без офиса, журналисты «Газеты Слонімскай» работают в собственных квартирах. А рекламные агенты поставили у здания бывшей редакции табуретки и там встречаются с рекламодателями.

Адзін нумар “Газеты Слонімскай” выйшаў у новых умовах: памяшканьня для рэдакцыі дагэтуль няма. Рэдактар Віктар Валадашчук распавядае ў інтэрвію “Радыё Свабода” пра новыя ўмовы працы.

- У кватэры я паставіў факс, туды скідваюць усё магчымае. А рэклямная служба: бяруць дзьве табурэткі, ідуць пад былы будынак рэдакцыі й размаўляюць там з рэклямадаўцамі, тлумачаць, як па-новаму запаўняць рэкляму й аплату.

- Няўжо пад прыёмны пункт рэклямы нельга знайсьці месца ў нейкім памяшканьні?

- Я абышоў увесь горад, прасіў прадпрымальнікаў, зь якімі даўно супрацоўнічаем, каб паставіць невялічкі стол у памяшканьні, але ніхто не пагадзіўся. Хацеў нават набыць шапік на цэнтральным рынку, знайшоў прадаўца. Дык мне райспажыўсаюз, паколькі ён здае зямлю ў арэнду, адмовіў. Напачатку пагадзіліся, а потым зьмянілі сваё рашэньне

- Ці ведаеце, што ў “палаце прадстаўнікоў” рыхтуюцца зьмены ў закон “Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі?

- Так. Цяпер мне давядзецца згодна з новымі папраўкамі рабіць цалкам перарэгістрацыю газэты, бо я зьмяніў юрыдычны адрас. Але ж гэта глупства. На дадатак, гэта патрабуе часу, сродкаў і афармленьня процьмы.

Віктар Валадашчук дадае, што незалежным СМІ давядзецца працаваць яшчэ ў больш жорсткіх умовах, чым раней.

Нагадаем, што “Газеце Слонімскай” адмовілі ў арэндзе. Перамовы з гарадзкімі ўладамі выніку не далі, а знайсьці новае памяшканьне, нават у прыватных уласьнікаў, дагэтуль не атрымліваецца.

Некалькі месяцаў таму паводле вуснага загаду мясцовых чыноўнікаў газэту забаранілі прадаваць у крамах, аднак ліцэнзію на дробны гандаль (газэта распаўсюджваецца прыватнымі асобамі) усё ж працягнулі.

Але вось ужо на працягу двух гадоў газэта ня ўключана ў каталёг падпіскі “Белпошты” і не прадаецца ў шапіках “Белсаюздруку”.

Месяц таму “Газета Слонімская” стала ляўрэатам прэміі фонду “Цайт” за асьвятленьне падзей у рэгіёне.

последние новости