BE RU EN

«Палаточник» угрожает «Нашай Ніве», «Архэ» и «Википедии»

  • 13.05.2008, 16:44

Председатель Постоянной комиссии «палаты представителей» по образованию и культуре Владимир Зданович выступил с резкой статьей, посвященной принятию нового правописания белорусского языка и пригрозил новым правописанием персонально «Нашай Ніве», «Архэ» и «Википедии».

Артыкул “палатніка” надрукаваны ў дзяржаўнай газэце “Звязда”. Пачынаецца ён адразу з словаў пра апазыцыю.

“Мікраскапічная па колькасьці, апазыцыйна настроеная частка насельніцтва, нягледзячы на непараўнальна большую колькасьць людзей, выкарыстоўваючых афіцыйны правапіс, пачала выказваць патрабаваньне вярнуцца да дарэформеннай артаграфіі, прычым пад лёзунгам «хто ня з намі, той — не сапраўдны беларус, вораг». У выніку насельніцтва пачало баяцца роднай беларускай мовы! Больш таго, існаваньне двух варыянтаў артаграфіі стала ня толькі перашкаджаць разьвіцьцю беларускай мовы, памяншаць колькасьць жадаючых вывучаць яе і размаўляць на ёй, але і штучна стварыла ўмовы для бессэнсоўнай барацьбы паміж беларусамі з‑за напісаньня таго ці іншага слова. Вось асноўная прычына зацьвярджэньня новых правіл у форме закона. Унармаванасьць дзяржаўнай мовы, захаваньне адзінства артаграфічных норм маюць важнае дзяржаўнае і палітычнае значэньне, бо, забясьпечваючы стабільнасьць у сфэры моўнай камунікацыі, спрыяюць спакою і згодзе ў нашым грамадстве. І яшчэ, беларускі правапіс пабудаваны на фанэтычным прынцыпе і вельмі адчувальны да зьмен у моўнай практыцы, таму незалежна ад жаданьня асобных людзей удасканальваўся раней і будзе пэрыядычна ўдасканальвацца ў будучыні”, -- піша “дэпутат” Здановіч.

Па яго словам, зьмены ў новай рэдакцыі ў асноўным зьвяліся да наступнага:

— удакладнены многія фармулёўкі правіл у адпаведнасьці з сучасным узроўнем лінгвістычнай навукі;

— дзеля зручнасьці засваеньня правілы па‑новаму згрупаваны;

— пашыраны прынцып «аканьня» ў словах іншамоўнага паходжаньня;

— унесены зьмены ў напісаньне складанаскарочаных слоў. Пасьля ўступленьня закона ў дзеяньне будзем пісаць «прафкам», «гаркам», «газпрам» замест «гарком», «прафком», «гарком» (бо выкарыстоўваем слова «камітэт», а не «комітэт»);

— пашыраецца напісаньне «ў» у словах іншамоўнага паходжаньня: («каля ўніверсітэта» замест «каля універсітэта» і г.д.);

— уніфікавана напісаньне прыметнікаў на ‑ск(і), утвораных ад уласных назваў: любанскі, цяньшанскі (раней пісалі любанскі бязь мяккага знака, а цяньшанскі — зь мяккім);

— на радасьць школьнікам значна спрошчаны перанос слоў. Фактычна будзе дазволены свабодны перанос са спалучэньнем зычных паміж галоснымі, што поўнасьцю ўзгадняецца з сучаснай практыкай выданьня друкаванай прадукцыі. Калі ў сярэдзіне слова паміж галоснымі маецца спалучэньне зычных, то пераносіцца на наступны радок або ўсё гэта спалучэньне, або любая яго частка. Можна пераносіць: ся‑стра, сяс‑тра, сяст‑ра; во‑стры, вос‑тры, вост‑ры; пту‑шка, птуш‑ка; кро‑пля, кроп‑ля і г.д. Нельга толькі пры пераносе пакідаць або пераносіць на наступны радок адну літару; разьбіваць пераносам спалучэньні літар дж і дз, калі яны абазначаюць адзін гук; аддзяляць ад папярэдняй галоснай літары й і ў; аддзяляць мяккі знак (ь) і апостраф ад папярэдняй зычнай. Можна: буль‑ба, бур’‑ян, нельга: прос‑ьба, мыш‑’як;

— як знак асобай павагі зь вялікай літары будуць пачынацца ўсе словы ў назвах дзяржаўных і нацыянальных, ваенных і культурных рэліквій: Сцяг Перамогі, Крыж Ефрасінні Полацкай, Курган Славы, Востраў Слёз, Помнік Перамогі, а ў высокім стылістычным ужываньні таксама такія агульныя назвы, як Радзіма, Айчына, Бацькаўшчына, Чалавек, Маці;

— упарадкавана напісаньне вялікай і малой літары ў назвах органаў улады, арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, а таксама ў назвах асоб па пасадах, званьнях, тытулах: Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь (Мінэканомікі), Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Міжнародны алімпійскі камітэт, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Прэм’ер‑міністр Рэспублікі Беларусь, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Герой Беларусі;

— уведзены новы параграф «Вялікая і малая літары ў назвах асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў». Зь вялікай літары будуць пачынацца: назвы найвышэйшых божастваў у рэлігійных культах, а таксама ўсе словы ў словазлучэньнях, якія ўтрымліваюць гэтыя назвы: «Бог», «Усявышні», «Святая Тройца»; прыметнікі, утвораныя ад слова Бог: Божы (Боскі) суд, Божая (Боская) міласць; асабовыя імёны (і ўсе словы ў састаўных асабовых назвах, акрамя агульных назваў) заснавальнікаў рэлігійных вучэньняў, а таксама біблейскіх асоб (апосталаў, прарокаў, сьвятых і інш.): Ісус Хрыстос, Буда, Брахма, Святы Павел; імёны легендарных і міфічных асоб, язычніцкіх багоў: Антэй, Зеўс, Тытан, Венера, Дажбог, Пярун, Каін, Цмок, але як агульныя назвы: пярун — удар грому, цмок — зьмей, тытан — волат; уласныя назвы ўяўных і казачных істот, герояў літаратурных твораў: Чырвоная Шапачка, Калабок, Баба Яга, Пегас, Буцэфал, Атлант, але як агульныя назвы: баба‑яга — агідная старая, буцэфал — стары конь, атлант — у архітэктуры; агульныя назвы істот, а таксама зьяў і прадметаў, калі яны пэрсаніфікуюцца, выступаюць у ролі імёнаў герояў літаратурных твораў (у казках, байках і інш.): Ліса (Ліска), Заяц (Зайка), Каза‑дзераза, Коцік‑варкоцік, Варона, Праўда, Крыўда, Смерць і інш;

— у словах «дзевяты», «дзесяты», «семнаццаць», «васемнаццаць» літара «е» будзе заменена на «я»;

— са «старых» Правіл выключана частка разьдзелаў, якія ня мелі адносін да артаграфіі і пунктуацыі (галосныя ў некаторых ненаціскных канчатках назоўнікаў, некаторых канчатках прыметнікаў, займеньнікаў, лічэбнікаў і ў ненаціскных асабовых канчатках дзеясловаў);

— шматлікія састарэлыя прыклады да асобных пунктаў правіл заменены на больш сучасныя. Можна нават сказаць, што правілы сталі больш патрыятычнымі і мірнымі, у адрозьненьне ад ранейшых «ваенізаваных» і «палітызаваных». У іх зьмесьце зьявіліся тыповыя беларускія геаграфічныя і гістарычныя найменьні: Лысая гара (найвышэйшы геаграфічны пункт Беларусі), Мінскае мора, Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае, Картуз‑Бяроза, Панямонне і інш.; прозьвішчы знакамітых людзей Беларусі: Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька, Іван Дамінікавіч Луцэвіч (Янка Купала), Алаіза Пашкевіч (Цётка) і інш.; беларускія прамысловыя і іншыя вырабы: трактар «Беларус», тэлевізар «Гарызонт»; дзяржаўныя ўзнагароды: ордэн Айчыны І (ІІ, ІІІ) ступені, ордэн Маці, ордэн Пашаны, ордэн Францыска Скарыны; назвы дзяржаўных, традыцыйных і рэлігійных сьвятаў: Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі), Дзень беларускай навукі, Дзень ведаў, Радаўніца, Вялікдзень, Каляды, Купальле, Дабравешчанне і шмат іншага, адметнага для нашай краіны.

“Закон павінен будзе выконвацца ўсімі, аб чым сьведчыць адпаведны запіс, зроблены ў ім. Аднак тым, хто займаецца бізнэсам, як і наогул усім беларусам, не патрэбна баяцца ўвядзеньня новых правіл, бо дадатковых трат ніхто зь іх не панясе. Пры неабходнасьці замену пячатак, штампаў, блянкаў дакумэнтаў, шыльд і да таго падобных рэчаў плянуецца праводзіць па меры іх зношваньня”, -- заяўляе Здановіч.

Закрануў “дэпутат” і пытаньне выкарыстаньня “тарашкевіцы” газэтай “Наша Ніва” і журналам “Архэ”.

“Наконт газэты «Наша ніва», часопісу «Археа» і інтэрнэтнай Выкіпэдыі, якія беспадстаўна лічаць сябе «культурным сымбалем і жывой традыцыяй беларусаў». Па‑першае, тыраж азначаных выданьняў вельмі ж нязначны, каб рабіць нейкія выключэньні і з‑за іх уносіць разнабой у правапіс ці захоўваць два яго варыянты. А па‑другое, уявіце сабе наступную сытуацыю: ствараецца, напрыклад, закон аб правапарушэньнях і адказнасьці за іх. І вось законатворцы запісваюць: усе грамадзяне краіны павінны весьці сябе прыстойна, у іншым выпадку іх чакае пакараньне. А потым дадаюць: але асобным грамадзянам дазваляецца рабіць правапарушэньні. Гэта будзе закон?.. Мабыць не, хутчэй пародыя на яго. Так мы мяркуем. Закон пішацца для ўсіх і павінен выконвацца ўсімі. Таму пасьля ўступленьня яго ў сілу ўсе арганізацыі, дзяржаўныя ці прыватныя, усе грамадзяне краіны ці асобы без грамадзянства, замежныя грамадзяне, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, пры выкарыстаньні пісьмовай беларускай мовы павінны кіравацца Правіламі беларускай артаграфіі і пунктуацыі, зацьверджанымі Законам”, -- заявіў Здановіч..

последние новости