Молодежь выходит на свободу (Фото)
- 5.04.2008, 14:39
После отбытия 10 суток ареста на свободу вышли активисты, которые были арестованы за участие в акции 25 марта.
Ля турэмнай брамы сабраліся некалькі дзясяткаў моладзевых актывістаў, яны чакаюць сваіх паплечнікаў. На волю выйшаў Яўген Афнагель, Максім Вінярскі, Ігар Панфілаў, Алесь Ванчук, Кася Галіцкая, Андрэй Салангін, Аляксандар Станкевіч.
Меліся таксама выйсьц Арцём Скарабагаты і Зьміцер Курза, але ім давядзецца ноч правесьці на Акрэсьціна. Аказалася, што судзьдзя ўпісала ў пастанову суду дзень затрыманьня 26 сакавіка, а не 25-га.
Таксама сюды прыехалі амапаўцы – аўтазак заехаў у двор турмы, яшчэ некалькі амапаўцаў у форме стаялі каля турэмнай брамы. Яны сачылі за тым, што адбываецца, апэратар здымаў прысутных на відэакамэру. А 18-й гадзіне яны выціснулі ў сквэр частку моладзі.
Фота -- "Радыё Свабода", "Наша Ніва".