BE RU EN

Анатоль Белы: «Кожнаму трэба зрабіць нешта ў гонар 90-х угодкаў БНР»

  • 6.03.2008, 9:51

25 сакавіка спаўняецца 90 гадоў з Дня ўтварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Як лепей сьвяткаваць гэты дзень? Чым ёсьць Дзень Волі для беларусаў? Сёньня з развагамі на гэтую тэму – краязнаўца, старшыня клюбу “Спадчына” Анатоль Белы.

У інтэрвію “Радыё Свабода” Анатоль Белы зазначыў, што кожнаму беларусу варта зрабіць нешта ў гонар 90-х угодкаў БНР, але лепшае адзначэньне гэтага сьвята – гэта праца.

- Лепшае адзначэньне сьвята – гэта праца. Кожнаму трэба зрабіць нешта ў гонар 90-х угодкаў БНР! Напрыклад, клюб “Спадчына” адзначае набліжэньне Дня Волі гэткімі высілкамі: па-першае, робім сайт. Ён будзе называцца “Адраджэнцы”. 250 асобаў - дзеячоў нацыянальнага адраджэньня – пададзеныя іх біяграфіі і мастацкія творы, прысьвечаныя той ці іншай асобе. Па-другое, мы усталёўваем помнік заснавальнікам Беларускай Народнай Рэспублікі. Агромністыя лісты браніраванага жалеза, каб ворагі не пашкодзілі, прымацоўваюцца да сьцяны, а на іх – 18 барэльефаў тых бацькоў-заснавальнікаў, якія 25 сакавіка абвясьцілі аб стварэньні Беларускай Народнай Рэспублікі. І , па-трэцяе, - робім кнігу “Пакліканыя Беларусьсю”. Усё гэта – у гонар 90-годзьдзя.

- А для Вас асабіста што значыць Дзень Волі?

- Гісторыя мае працяг. Гэта – жыцьцё, гэта – наша змаганьне. Вось чым ёсьць гэтае сьвята.

последние новости