Демонстрация в поддержку белорусов прошла в Нью-Йорке (Фото)
- 12.02.2008, 11:37
Белорусское Молодежное Движение Америки провело большую демонстрацию в защиту репрессированных молодежных активистов Беларуси.
Больш за 40 чалавек прыйшлі 10 лютага да будынка Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Йорку, каб патрабаваць ад афіцыйных уладаў Беларусі спыніць крымінальны перасьлед актывістаў «Маладога Фронту»: Андрэя Цянюты, Кірыла Атаманчыка, Арсеня Ягорчанкі, Кацярыны Салаўёвай, а таксама выказаць падтрымку ўсім, хто змагаецца за дэмакратыю ў Беларусі.
Як паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”, на працягу некалькіх гадзін дэманстранты перыядычна скандавалі: “Верым, можам пераможам!”, “Свабоду!”, “Жыве Беларусь!”, “Беларусь у Еўропу!”,“Belarus-yes! Lukashenko-no!”.
Сябры Беларускага Моладзевага Руху распавялі моладзі пра сваю дзейнасць і пра тое што магчыма зрабіць агульнымі намаганьнямі для дапамогі Бацькаўшчыне.




