BE RU EN

Клецкая милиция угрожает активисту расправой

  • 10.11.2008, 16:14

Активист Движения «За Свободу» Евгений Микулич из Клецка обратился в прокуратуру с просьбой защитить его и его семью от угроз и незаконных действий со стороны сотрудников местной милиции.

10 лістапада аб 11-ай гадзіне актывіст Яўген Мікуліч выпадкова сустрэўся на вуліцы з экспертам-крыміналістам Клецкага РАУС Сяргеем Касцюкевічам. Як паведаміў каардынатар Руху “За Свабоду” па Клёччыне Сяргей Панамароў, супрацоўнік міліцыі у грубай, зняважлівай форме пагражаў Яўгену Мікулічу, што яго жыццё і жыццё ягонай сям’і стане невыносным.

На думку Сяргея Панамарова, нярвовая рэакцыя міліцыянта звязаная з тым, што зараз пракуратура праводзіць праверку заявы Мікуліча, калі актывіста прымусілі здаць адбіткі пальцаў.

Напрыканцы кастрычніка ў прысутнасці ваенкома Змітра Гадуна супрацоўнік міліцыі пагражала Яўгену Мікулічу ў выпадку ягонай адмовы ад дактыласкапіі пакараць актывіста штрафам у шэсць базавых велічынь і суткамі адміністратыўнага арышту. Пра ўсе гэтыя факты актывіст руху паведаміў у сваёй заяве на імя пракурора Клецкага раёна У. Каробка.

Яўген Мікуліч неадкладна напісаў па выніках сустрэчы і размовы з міліцыянтам заяву ў пракуратуру. Ён просіць абараніць яго ад пагрозаў і незаконных дзеянняў з боку супрацоўнікаў мясцовай міліцыі.

последние новости