BE RU EN

Азаранка ўвайшла ў лік 20 наймацнейшых тэнісістак парнага разраду

  • 28.01.2008, 16:08

Васемнаццацігадовая беларуска Вікторыя Азаранка ўпершыню ўвайшла ў лік 20 наймацнейшых тэнісістак свету, якія выступаюць у парным разрадзе.

Згодна з новым рэйтынгам Жаночай тэніснай асацыяцыі спартсменка паднялася з 30-га на 17-е месца. Гэта адбылося дзякуючы выхаду ў фінал адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. Яе партнёрка Шахар Пеер з Ізраіля перамясцілася з 29-й на 16-ю пазіцыю, паведамляе «Еўрарадыё».

У адзіночным разрадзе Азаранка паднялася на адзін радок і займае цяпер 24-е месца. Гэта таксама стала яе найвышэйшым дасягненнем. На Australian Open беларуска дайшла да трэцяга круга, дзе прайграла знакамітай Серэне Уільямс.

последние новости