BE RU EN

Стань 1768-ым!

  • 21.12.2007, 13:06

Актывісты Руху “За Свабоду” выпусцілі серыю значакаў з лічбай “1768”. Значкі мусяць сімвалізаваць, што колькасць незадаволеных аўтарытарнай уладай людзей, насамрэч болей, чым заяўляе кіраўніцтва КДБ.

Нагадаем, гаворачы пра апазыцыю на сваёй першай прэс-канферэнцыі, старшыня КДБ Юры Жадобін адзначыў: “Я б не сказаў, што яны ўяўляюць нейкую пагрозу нацыянальнай бясьпецы, у так званую супольнасьць дэструктыўных элемэнтаў уваходзіць усяго 1767 асобаў. Мы іх усіх ведаем пайменна, і іх ня робіцца ні больш, ні менш”.

По словах намесніка лідэра Руху “За Свабоду” Юрася Губарэвіча, “лічбы на значку сімвалізуюць тое, што колькасць незадаволеных аўтарытарнай уладай людзей, насамрэч заўсёды будзе болей, чым пра тое дакладаюць прыдворныя генералы, галоўнай мэтай якіх з’яўляецца імкненне супакоіць свайго кіраўніка”, цытуе Ю.Губарэвіча сайт milinkevich.org

последние новости