BE RU EN

10 сутак арышту за ўлёткі да акцыі прадпрымальнікаў

  • 17.12.2007, 12:10

На 10 сутак арыштаваны грамадзкі актывіст Мікола Сергіенка. Прысуд вынесла судзьдзя суду Ленінскага раёну Менску Юлія Шумская. Міліцыянты на судзе заявілі, что актывіст нібыта нецэнзурна лаяўся на адрас міліцыянтаў у офісе Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў 6 сьнежня.

Як паведамляе «Радыё Свабода», Мікола Сергіенка сваёй віны не прызнаў. Нагадаем, 6 сьнежня ён знаходзіўся ў офісе Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў. Напярэдадні сюды прывезьлі ўлёткі, якія заклікалі прадпрымальнікаў прыйсьці 10 сьнежня на мітынг на Кастрычніцкую плошчу. Раптам у офіс уварваліся супрацоўнікі міліцыі: улёткі канфіскавалі, прысутных павезьлі ў Ленінскі райаддзел міліцыі нібыта дзеля высьвятленьня асобаў.

Паводле Міколы Сергіенкі, у райаддзеле міліцыі на яго і лідэра прафсаюзу прадпрымальнікаў Аляксандра Макаева склалі пратаколы: нібыта яны брыдкасловілі на адрас міліцыянтаў. “Аде ж гэта непрыхаваная хлусьня”, - заявіў Мікала Сергіенка.

Суд над Аляксандрам Макаевым не адбыўся з прычыны таго, што прадпрымальнік адбывае зараз пакараньне 7 суткамі арышту паводле стандартнага абвінавачаньня ў быццам бы “брыдкаслоўі”. Ён быў затрыманы 10 сьнежня раніцай, перад тым, як пачаўся мітынг прадпрымальнікаў, адным з заяўнікоў якога ён быў.

Сёньня Аляксандр Макаеў мусіць выйсьці на свабоду.

последние новости