BE RU EN

Апазыцыю не бяруць ў войска

  • 14.12.2007, 15:47

Сёньня моладзевага актывіста Зьмітра Жалезьнічэнку выклікалі ў Гомельскі гарадзкі ваенкамат, каб вырашыць пытаньне пра ягоную службу ў беларускім войску.

Намесьнік ваенкама Алег Бурсевіч заявіў хлопцу, што асобаў, якія не падпарадкоўваюцца міліцыі, у войска не бяруць — на тое ёсьць загад начальніка генэральнага штабу, паведамляе «Радыё Свабода».

Зьміцер Жалезьнічэнка — сябра БНФ і грамадзка-культурніцкага аб’яднаньня “Талака”. Яго пачалі выклікаць у ваенкамат на мэдычныя камісіі адразу пасьля адлічэньня за актыўную грамадзкую дзейнасьць з 3 курсу матэматычнага факультэту Гомельскага дзяржунівэрсытэту імя Ф.Скарыны.

Паводле накіраваньня мэдыкаў з прызыўной камісіі былы студэнт-выдатнік праходзіў нават псыхіятрычную экспэртызу з папярэднім дыягназам — “рэакцыя апазыцыі”. Экспэрты прызналі яго “годным для службы ў войску”.

Аднак пазьней яго арыштавалі на 8 сутак і аштрафавалі на 20 базавых велічыняў нібыта за непадпарадкаваньне міліцыі. Пра гэта і нагадаў намесьнік ваенкама.

Дарэчы, учора Гомельскі абласны суд прызнаў рашэньне суду Цэнтральнага раёну пра адлічэньне Зьмітра Жалезьнічэнкі з унівэрсытэту незаконным.

последние новости