BE RU EN

«Праслушка» размоваў -- доказ?

  • 8.11.2007, 18:56

У пракуратуру выклікалі гарадзенскага журналіста Івана Романа. Пракурор прадставіў яму раздрукоўку тэлефонных размоваў з рэдакцыяй радыё «Рацыя» ў Беластоку. І на падставе гэтага задаў яму пытаньне ці не працуе ён без акрэдытацыі на замежным радыё.

У верасьні Івану ўжо выносілі папярэджаньне за супрацоўніцтва з замежным радыё без акрэдытацыі. Як і першы раз, Іван адмовіўся даваць паказаньні. “Радыё Свабода” ён паведаміў, што насамрэч не зьяўляецца карэспандэнтам радыё «Рацыя». Але згодна з канстытуцыяй Беларусі, як грамадзянін час ад часу камэнтуе тыя ці іншыя падзеі ня толькі на радыё «Рацыя», але і для іншых мэдыяў.

последние новости