BE RU EN

«Лаву Клінтана» адрэстаўравалі пасля нападу вандалаў

  • 31.10.2007, 14:49

Адноўлены мэмарыяльны знак “Ад народу Злучаных Штатаў Амэрыкі народу Беларусі дзеля памяці”, альбо гэтак званая “Лава Клінтана”, 31 кастрычніка быў нанава ўсталяваны ў Курапатах.

Яго адрэстаўраваў скульптар Алесь Шатэрнік. Усталёўваць мэмарыяльны знак яму дапамагалі апазыцыйныя актывітсты Алесь Чахольскі, Міхась Сазон і Алег Радзюк, паведамляе “Радыё Свабода”.

Нагадаем, пасьля ўсталяваньня мэмарыяльнага знаку ў студзені 1994 году прэзыдэнтам ЗША Білам Клінтанам, ён ужо 12 разоў быў апаганены вандаламі. Аднак праваахоўныя органы ні разу не знайшлі і не пакаралі злачынцаў.

последние новости