У Беларусь прыйдзе адліга
- 5.02.2026, 23:40
Якое будзе надвор'е 6 лютага.
У пятніцу, 6 лютага, надвор'е ў краіне будуць вызначаць цёплыя паветраныя масы з поўдня Еўропы. Гэта прынясе адлігу, але разам з ёю — ападкі, галалёд і парывісты вецер.
Надвор'е чакаецца пераважна воблачнае, а ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу пройдуць на большай частцы краіны. На паўднёвым усходзе ўначы чакаецца моцны снег.
У асобных раёнах прагназуюцца галалёд, слабая мяцеліца і туман, што створыць галалёдзіцу на дарогах. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, умераны, месцамі парывісты.
Уначы слупкі тэрмометраў пакажуць ад -2°С на паўднёвым захадзе да -13°С на паўночным усходзе. Удзень будзе крыху цяплей: ад 0 да -6°С у большасці рэгіёнаў і -7..-9°С на паўночным усходзе.