BE RU EN

Пад Вілейкай маршрутка з 12 пасажырамі ўрэзалася ў дрэва, што ўпала на дарогу

  • 5.02.2026, 21:49

Фотафакт.

Аварыя з удзелам маршруткі адбылася 5 лютага каля 19.00 на трасе Р58 Мінск — Калачы — Мядзел у Вілейскім раёне, паведамілі ў ДАІ.

Паводле інфармацыі ведамства, 69-гадовы кіроўца мікрааўтобуса Mercedes урэзаўся ў дрэва, што ўпала на дарогу, пасля чаго аўтамабіль з'ехаў у кювет.

«У маршрутным таксі знаходзіліся 12 чалавек. Кіроўца і 53-гадовая пасажырка былі шпіталізаваныя», — паведамілі ў ДАІ.

Апошнія навіны