Расія вярнула ў Беларусь 600 кілаграмаў каўбасы і смятаны
- 5.02.2026, 21:01
Што не так з грузам?
Вялікую партыю варана-вэнджанай каўбасы і смятаны з Беларусі не пусцілі ў РФ. Груз развярнулі на мяжы ў Пскоўскай вобласці і адправілі назад, паведамілі ў прэс-службе Расельгаснагляду.
У Расію везлі 600 кілаграмаў гатовай мясной і малочнай прадукцыі. Падчас праверкі высветлілася, што ў перавозчыка не было дакументаў, «якія пацвярджаюць бяспеку і паходжанне перавозімых тавараў».
«Ветэрынарна-санітарныя правілы транспартавання прадукцыі таксама былі парушаныя, транспартны сродак не абсталяваны халадзільным абсталяваннем», — адзначылі ў ведамстве.
У выніку груз вярнулі назад у Беларусь.