BE RU EN

Венесуэльская апазіцыя лічыць магчымым правесці выбары цягам года

  • 5.02.2026, 19:49

Раней Трамп заявіў, што «вельмі хацеў бы» прыцягнуць Марыю Мачада да ўдзелу ў палітыцы Венесуэлы.

Лідар венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада заявіла ў інтэрв'ю амерыканскаму выданню Politico, што Венесуэла можа правесці прэзідэнцкія выбары ўжо ў гэтым годзе.

Мачада прызнала, што пакуль не абмяркоўвала гэтае пытанне з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. У інтэрв'ю яна заявіла, што, на яе думку, празрыстую працэдуру галасавання ў Венесуэле можна падрыхтаваць за восем–дзевяць месяцаў.

У 2025 годзе спадарыня Мачада атрымала Нобелеўскую прэмію міру. Яна неаднаразова падтрымлівала амерыканскія ўдары па Венесуэле і ваеннае ўмяшанне. Аднак пасля таго, як у студзені ЗША затрымалі дыктатара краіны Нікаласа Мадура, Трамп адмаўляў магчымасць яе ўдзелу ў венесуэльскай палітыцы. Многія аналітыкі таксама адзначалі, што Белы дом робіць стаўку хутчэй на бліжэйшае кола былога прэзідэнта Венесуэлы. Пры гэтым пазней Трамп заявіў, што «вельмі хацеў бы» прыцягнуць Мачада да ўдзелу ў палітыцы ў гэтай краіне.

Апошнія навіны