BE RU EN

Беларуса, які напаў на дзіця ў «Шарамецьеве», накіравалі на прымусовае лячэнне

  • 5.02.2026, 17:12

Падчас інцыдэнту мужчына знаходзіўся пад уздзеяннем наркотыкаў.

Грамадзяніна Беларусі Уладзіміра Віцікава, які мінулым летам напаў на дзіця ў маскоўскім аэрапорце «Шарамецьева», суд накіраваў на прымусовае лячэнне, паведамляе «Коммерсантъ».

«Прызначыць Віцікаву прымусовыя меры медыцынскага характару, звязаныя са змяшчэннем у псіхіятрычны стацыянар закрытага тыпу з інтэнсіўным назіраннем», — сказалі ў судзе.

У чэрвені 2025-га ў СМІ з’явілася відэа, на якім мужчына ў зоне прылёту аэрапорта хапае маленькае дзіця і з вялікай сілай кідае яго на падлогу. Пасля здарэння Віцікава арыштавалі. Падчас судовага разбору ён прызнаў сваю віну і паведаміў, што раней стаяў на ўліку з дыягназам «шызафрэнія».

Расследаванне ўстанавіла, што ў момант інцыдэнту мужчына быў пад уздзеяннем наркотыкаў. Пацярпелага хлопчыка ў ліпені выпісалі з бальніцы. Супраць Віцікава было ўзбуджана крымінальная справа па факце замаху на забойства, учыненага ў стане неўменнасці.

Апошнія навіны