Чарговы антыцыклон прынясе моцныя маразы ў Беларусь
- 5.02.2026, 16:07
Халоднае паветра з палярных рэгіёнаў зноў панізіць тэмпературу да −20 градусаў.
Пасля слабых маразоў у пятніцу і суботу з боку Скандынавіі на поўдзень пачне рухацца антыцыклон «В», які выцісне цёплую паветраную масу на поўдзень. Высокі ціск рассеяе воблакі, і ападкі спыняцца.
Па ўсходняй перыферыі антыцыклона ў наш рэгіён зноў рынецца халоднае паветра з палярных абласцей РФ. Тэмпературы панізяцца: да ранку нядзелі на поўначы Беларусі маразы ніжэй −15°, а да панядзелка ўсталююцца ўжо звыклыя нам дваццаціградусныя маразы.
Чакаецца, што марозны перыяд працягнецца як мінімум да наступнага чацвярга.