BE RU EN

У Гомелі прарвала трубы водаправоду

  • 5.02.2026, 14:12

На марозе без вады засталіся больш за сотню дамоў.

У Гомелі 5 лютага адбылася аварыйная сітуацыя на сетках «Гомельводаканала». Аб гэтым паведаміў старшыня Гомельскага гарвыканкама Уладзімір Прывалаў.

Паводле слоў чыноўніка, зафіксавана цеча водаправоднай лініі па вуліцах Свірыдава і Ягоўкіна. На месцы працуе аварыйная брыгада, спецтэхніка. Для выканання аварыйных работ адключылі ваду для 105 прыватных дамоў. Завяршыць рамонт плануюць каля 17:00.

Пасля рамонту яшчэ будуць праведзеныя прамыўка і дэзінфекцыя пашкоджанага ўчастка з адборам пробаў спецыялістамі ведамаснай лабараторыі прадпрыемства.

Уладзімір Прывалаў просіць грамадзян «захоўваць спакой», бо «сітуацыя пад кантролем».

Апошнія навіны