Расія ў Абу-Дабі вылучыла новы ультыматум наконт Данбаса
- 5.02.2026, 13:29
Крэмль патрабуе не проста здачы ўкраінскага рэгіёна.
РФ падчас перамоў у Абу-Дабі вылучыла новую ўмову для завяршэння вайны — міжнароднае прызнанне Данбаса расійскім.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на расійскія СМІ.
Цяпер Расія дзеля міру патрабуе не толькі здачы Данбаса, але і прызнання яго расійскім «усімі краінамі», якія вядуць перамовы.