BE RU EN

«Пыса ў экран не ўмясцілася — відаць, тружэнік»

  • 5.02.2026, 15:10

Беларусы жорстка адрэагавалі на пафасны пост лукашысцкага функцыянера.

Намеснік старшыні мінскай арганізацыі ЛДПБ Сяргей Разжывайкін паспрабаваў прымераць вобраз дзяржаўнага мужа, але ў адказ атрымаў ад беларусаў «поўную панаму» іранічных каментароў, піша тэлеграм-канал «Хартыя-97%».

Пакуль чыноўнік на поўным сур'ёзе дзякаваў за нібыта «пазітыўны настрой», карыстальнікі цікавіліся: «Хто ты, клоўн?», і ўдакладнялі, што ягоны пафасны пост — гэта толькі спроба «падлізацца за месца каля карыта».

Каментатары не ацанілі суровы позірк функцыянера, адзначыўшы, што з «такой мінай толькі па начах халадзільнік адкрываць», а яго адданасць сістэме назвалі не грамадзянскай пазіцыяй, а «каленна-локцевай».

Вынік гэтай спробы зблізіцца з народам аказаўся прадказальны: замест падтрымкі лукашысту «напіхалі поўную панаму», адзначыўшы — «якое ўбоства».

Апошнія навіны