Меланія Трамп расказала пра перамовы з камандай Пуціна аб вяртанні ўкраінскіх дзяцей
- 5.02.2026, 13:10
Першая лэдзі ЗША спадзяецца на хуткі поспех.
Першая лэдзі ЗША Меланія Трамп пацвердзіла, што падтрымлівае прамыя кантакты з камандай Пуціна, дамагаючыся вяртання ўкраінскіх дзяцей, вывезеных у Расію пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання ў 2022 годзе, піша (Independent https://www.independent.co.uk/news/world/europe/melania-trump-putin-ukraine-children-russia-b2914321.html) (пераклад — сайт Charter97.org).
Выступаючы перад журналістамі ў Белым доме, яна паведаміла:
«Мы працуем над гэтым. Спадзяюся, хутка ў нас будзе поспех». Падрабязнасці перамоваў не раскрываюцца.
У Усходнім крыле Белага дома ўдакладнілі, што дыялог з расійскім бокам працягваецца з мінулага жніўня — тады Меланія Трамп накіравала Пуціну ліст, які прэзідэнт ЗША Дональд Трамп перадаў асабіста. З таго часу ўдалося вярнуць 15 украінскіх дзяцей, у тым ліку семярых — у снежні.
Расія вывезла не менш як 19 тысяч дзяцей на сваю тэрыторыю або ў акупаваныя раёны без згоды бацькоў. Масква адмаўляе абвінавачанні, заяўляючы, што дзяцей нібыта эвакуявалі дзеля іх бяспекі.
Паведамленне пра тое, што кантакты працягваюцца, супала з навінай пра «прадуктыўныя» перамовы прадстаўнікоў Расіі і Украіны ў межах амерыканскай дыпламатычнай ініцыятывы, нягледзячы на новыя масіраваныя абстрэлы Украіны.