У нас ёсць навіна для беларускіх прадпрымальнікаў у Польшчы
- 5.02.2026, 12:49
Як падтрымаць «Хартыю’97», не патраціўшы ні капейкі.
Дарагія сябры! Калі вы індывідуальны прадпрымальнік (działalność gospodarcza) у Польшчы і лічыце, што мы робім важную працу, у вас ёсць простая і бяспечная магчымасць падтрымаць «Хартыю’97».
Найважнейшае — вы не патраціце ні капейкі сваіх грошай.
Вы можаце накіраваць 1,5% уплачанага вамі падаходнага падатку на працу нашага сайта, падтрымаўшы рэдакцыю.
Калі ў вас ёсць ІП у Польшчы, вам штогод трэба падаваць падатковыя дэкларацыі PIT — з 15 лютага па 30 красавіка. (Калі вы працуеце па найме — прачытайце, як нам дапамагчы тут).
Каб падаць дэкларацыю, зайдзіце на сайт podatki.gov.pl
Упішыце нашы дадзеныя пры запаўненні дэкларацыі або папрасіце гэта зрабіць вашага бухгалтара.
Вам патрэбныя дзве лічбы. Першая — 0000507234. Гэта нумар FaniMani — партнёрскай арганізацыі, якая дапаможа нам атрымаць падтрымку.
Другая — 107906. Гэта нумар «Хартыі’97» у FaniMani.
Далей — больш падрабязная інструкцыя для розных відаў падатковых дэкларацый:
Ryczałt — PIT-28
у пункце 251 напісаць нумар KRS 0000507234;
у пункце 253 — 107906.
Skala podatkowa — PIT-36
у пункце 520 напісаць нумар KRS 0000507234;
у пункце 522 — 107906.
Podatek liniowy — PIT-36 L
у пункце 172 напісаць нумар KRS 0000507234;
у пункце 174 — 107906.
Дапамог сам — раскажы іншым
Сёння ў Польшчы працуюць дзясяткі тысяч беларусаў. Пасля 2020 года амаль у кожнага, хто жыве ў Беларусі, ёсць сваякі, сябры, знаёмыя, якія пераехалі ў гэтую краіну. Вы можаце расказаць ім пра магчымасць падтрымаць наш сайт.
Калі вы ўжо дапамаглі нам — пакажыце гэтую інструкцыю вашым сябрам, калегам на працы. Далучыце да гэтай акцыі знаёмых палякаў і ўкраінцаў.