BE RU EN

Беларускі комік Яўген Смарыгін атрымаў грамадзянства Украіны

  • 5.02.2026, 11:40

Для гэтага давялося здаць іспыт па ўкраінскай мове.

Беларускі акцёр, тэлевядоўца, сцэнарыст і продусар Яўген Смарыгін атрымаў грамадзянства Украіны, піша «Радыё Свабода».

«Я ўжо таксама ўкраінец. Мне ўжо грамадзянства далі», — сказаў Яўген Смарыгін у відэазапісе, які размясціў на сваёй старонцы ў Facebook кіеўскі эзатэрык Андрэй Дуйко.

Яўген Смарыгін раней паведамляў, што здаў іспыт па ўкраінскай мове, каб атрымаць грамадзянства Украіны. Ён жыве ва Украіне больш за 15 гадоў, жанаты з грамадзянкай Украіны, з якой выхоўвае траіх дзяцей.

У Беларусі быў удзельнікам КВЗ, вёў некалькі забаўляльных праектаў на дзяржаўным тэлеканале АНТ — у 2009 годзе ён атрымаў дзяржаўную прэмію «Тэлевяршыня» ў намінацыі «Лепшы вядоўца музычна-забаўляльнай праграмы».

Здымаўся ў мастацкіх фільмах, вёў перадачы на расейскіх тэлеканалах.

Ва Украіне з 2015 года ўдзельнічае ў праектах «Дызель Студыя» — творчага аб’яднання былых удзельнікаў украінскіх каманд КВЗ.

Апошнія навіны