У Абу-Дабі пачаўся другі дзень перамоў
- 5.02.2026, 10:55
Умераў раскрыў першыя падрабязнасці.
У Абу-Дабі сёння, 5 лютага, пачаўся другі дзень перамоў ЗША, Украіны і Расіі.
Пра гэта паведаміў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны і кіраўнік украінскай дэлегацыі на перамовах Рустэм Умераў.
«Пачаўся другі дзень перамоў у Абу-Дабі. Працуем у тых жа фарматах, што і ўчора: трохбаковыя кансультацыі, праца ў групах і далейшая сінхранізацыя пазіцый», — паведаміў Умераў.
Паводле яго слоў, вынікі перамоў будуць абвешчаныя пазней.
Нагадаем, учора, 4 лютага, у Абу-Дабі пачаўся чарговы раўнд трохбаковых перамоў з удзелам украінскага, амерыканскага і расійскага бакоў. Абмеркаванне цягнулася каля пяці гадзін, а сёння перамовы працягваюцца.