Пуціністка Ларыса Даліна здрадзіла Расіі?
- 5.02.2026, 9:45
Стала вядома, дзе яна насамрэч скупляла нерухомасць.
Расійская спявачка Ларыса Даліна, якая ў захапленні ад уварвання РФ ва Украіну, набыла кватэру ў Юрмале ў іпатэку, піша «Главред».
Як паведамляюць прапагандысцкія расійскія СМІ, кватэра плошчай 123,9 кв. м знаходзіцца ў некалькіх метрах ад берага Рыжскай затокі і была набытая яшчэ ў 2010 годзе.
Заўважым, у 2024 годзе актывы Даліны ў Латвіі былі замарожаныя пасля траплення ў санкцыйны спіс Еўрасаюза.
Паводле даных анлайн-сэрвісаў па продажы нерухомасці ў Латвіі, у доме, дзе знаходзіцца кватэра Даліны, цяпер прадаецца некалькі кватэр рознай плошчы. Іх кошт вар'іруецца ад €220 тыс. да €275 тыс», - пішуць СМІ.
Таксама вядома, што пуціністка можа пазбавіцца жылля з-за санкцый.