BE RU EN

ЗСУ падарвалі мост, які расійскія акупанты выкарыстоўвалі для лагістыкі

  • 5.02.2026, 2:14

Відэа.

Украінскія аператары дронаў батальёна беспілотных сістэм 68-й асобнай егерскай брыгады «Шэршні Даўбуша» правялі спецаперацыю і знішчылі ўдарнымі беспілотнікамі мост.

Акупанты выкарыстоўвалі мост для лагістычных мэт Узброеных Сіл РФ.

Пад збудаваннем ужо былі закладзены міны, якія пасля трапляння FPV-дрона выбухнулі і знішчылі адзін з лагістычных калідораў рашыстаў.

Кадрамі паспяховай баявой працы ўкраінскія воіны падзяліліся ў сваім тэлеграм-канале.

Апошнія навіны