Вядомая авіякампанія заклікала не насіць джынсы ў самалёце
- 4.02.2026, 21:10
Чаму?
Папулярная авіякампанія Ryanair у сваім TikTok прапанавала сваім пасажырам адмовіцца ад джынсаў у самалёце, піша Daily Mail.
«Цяпер 2026 год, давайце перастанем падарожнічаць у джынсах», — заявіла кампанія ў сваім роліку.
Людзі ў каментарах адрэагавалі звыкла негатыўна. Звыкла — бо відэа перавозчыка часта выклікаюць бурлівую рэакцыю ў гледачоў.
«Цяпер вы збіраецеся браць плату за нашэнне джынсаў?» — спытаў у Ryanair іншы.
Нягледзячы на дзіўны пасыл роліка, ён мае рэальныя медыцынскія падставы. А нашэнне джынсаў падчас палёту нярэдка падвяргалася крытыцы экспертамі.
Доктар Х’ю Пабар’ю, лекар клінікі Metro Vein Centres, не раз сцвярджаў, што адзенне, у якім пасажыр знаходзіцца падчас палёту, можа істотна паўплываць на кроўазварот.
«Нашэнне легінаў і іншай аблягаючай вопраткі, такой як вузкія джынсы, якія занадта цесныя, зніжае здольнасць крыві паступаць у ногі», — адзначае лекар.
Калі рэйс доўгі, у нагах можа скаплівацца кроў, а гэта павялічвае рызыку трамбозу глыбокіх вен. Чалавек можа адчуць здранцвенне, паколванне або моцны боль у нагах.