МЗС Украіны даступна патлумачыў, чаму вайна з’яўляецца правалам для Расіі
- 4.02.2026, 20:25
РФ церпіць крах як на фронце, так і ў эканоміцы.
РФ не перамагае ў вайне супраць Украіны, а церпіць крах як на фронце, так і ў эканоміцы. Пра гэта 4 лютага ў Х напісаў кіраўнік МЗС Украіны Андрый Сыбіга.
Паводле яго слоў, летась Расія страціла 480 тыс. салдат (забітымі і параненымі), акупаваўшы за гэты час дадаткова 0,7% тэрыторыі Украіны. А ў студзені 2026-га, нягледзячы на штодзённыя страты больш за 1000 чалавек, акупанты за месяц змаглі захапіць 0,04% тэрыторыі Украіны — найніжэйшы паказчык за апошнія дзевяць месяцаў, дадаў Сыбіга.
Як паведаміў міністр, за апошнія 25 месяцаў РФ акупаваўла дадаткова 21% тэрыторыі Данецкай вобласці цаной сотняў тысяч жыццяў. Гэта менш, чым плошча Данецкай вобласці, якую кантралюе Украіна, падкрэсліў Сыбіга.
У той жа час эканоміка краіны-акупанта ўступіла ў глыбокую рэцэсію.
Так, дэфіцыт бюджэтаў расійскіх рэгіёнаў у 2025 годзе дасягнуў рэкордных $21 млрд — у восем разоў перавышае паказчык 2023 года, паведаміў кіраўнік МЗС Украіны.
Акрамя таго, Масква не можа спыніць падзенне вытворчасці ў 12 ключавых галінах (летась закрылося на 15% больш прадпрыемстваў, яшчэ 10% знаходзяцца на мяжы банкруцтва), адзначыў Сыбіга.
«Неадэкватнае планаванне бюджэту Расіі прывядзе да яшчэ большых бюджэтных разрываў. Разрыў паміж дадзенымі расійскага Міністэрства фінансаў і рэальнасцю прывядзе да таго, што ў бягучым годзе расійскі бюджэт страціць не менш за $25 млрд даходаў ад нафты», — паведаміў украінскі міністр.
У сваю чаргу Украіна ўзмацняе ўдары па ваенных аб’ектах у РФ — у 2025-м адбыліся 719 такіх атак, якія нанеслі шкоду на $15 млрд, зазначыў Сыбіга.
«Вайна вяртаецца туды, адкуль она пачалася — у Расію. І гэта справядліва, — заявіў кіраўнік МЗС Украіны. — Чым хутчэй [нелегітымны расійскі прэзідэнт Уладзімір] Пуцін страціць ілюзіі адносна сваёй здольнасці дасягнуць чаго-небудзь ваенным шляхам, тым хутчэй намаганні па дасягненні міру будуць мець поспех», — адзначыў міністр.
Сыбіга адзначыў важнасць узмацнення санкцый супраць РФ, у прыватнасці, супраць яе «ценявога флоту» і энергетыкі, а таксама павелічэння абароннай падтрымкі Украіны.
«Расія не перамагае ў вайне супраць Украіны. На самой справе гэтая вайна з’яўляецца правалам для Масквы», — рэзюмаваў міністр.