BE RU EN

Супрацоўніка Мінабароны Польшчы затрымалі за працу на расійскую і беларускую разведку

  • 4.02.2026, 18:14

Мінулой восенню ён «застряў» у Беларусі пасля закрыцця мяжы.

У Варшаве, у штаб-кватэры Мінабароны, 3 лютага затрымалі супрацоўніка, якога падазраюць у працы на замежную разведку. Пра гэта паведамілі ў міністэрстве. Паводле звестак польскіх медыя, падазраваны працаваў у Мінабароны яшчэ з 1990-х, а ў 2025 годзе ездзіў у Беларусь у адпачынак.

Паводле даных партала Onet, падазраваны — 60-гадовы мужчына, які працаваў у Мінабароны больш за 30 гадоў, займаючы пасады рознага ўзроўню. Служба ваеннай кантразведкі шмат месяцаў адсочвала яго дзеянні, збіраючы доказы. Яго падазраюць у супрацоўніцтве з расійскай і беларускай разведкай, прычым, паводле крыніцы Onet, з прадстаўнікамі спецслужбаў гэтых краін ён сустракаўся і кантактаваў непасрэдна.

Паводле звестак партала Niezależna, мужчына неаднаразова ездзіў у адпачынак у Беларусь. А ў верасні 2025 года ён нават там застряў з-за таго, што Польшча вырашыла закрыць мяжу. Тады, паводле інфармацыі выдання, ён накіраваў у Мінабароны хадайніцтва аб падаўжэнні адпачынку ў сувязі з праблемамі пры перасячэнні мяжы.

Апошнія навіны