Беларусы рынуліся ў абменнікі?
- 4.02.2026, 16:29
Долар узляцеў да максімуму за 14 дзён.
Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы (БВФБ) у сераду, 4 лютага, долар узляцеў да максімуму за 14 дзён. У еўра таксама рэкорд, але больш сціплы — максімум за 6 дзён. А расійскі рубель здаў пазіцыі.
Журналіст smartpress.by тым часам паглядзеў, якія чэргі каля абменнікаў у сталіцы.
Вось курсы асноўных валют пасля таргоў 4 лютага:
1 долар — 2,8787 рубля (+0,36%, +1,03 капейкі),
1 еўра — 3,3983 рубля (+0,22%, +0,75 капейкі),
100 расійскіх рублёў — 3,7347 беларускага рубля (−0,06%, −0,23 капейкі),
10 кітайскіх юаняў — 4,1418 рубля (+0,09%, +0,36 капейкі).
Напярэдадні карэспандэнт выдання каля аднаго з абменнікаў у Мінску заўважыў чаргу з 6 чалавек, у двух іншых было па 3 чалавекі. А ў чацвёртым — 1 мужчына.