BE RU EN

У Мінскім раёне жанчыну аштрафавалі за відэа на капоце аўтамабіля

  • 4.02.2026, 14:11

Сілавікі выявілі публікацыю ў сацсетках і ўзбудзілі адміністрацыйную справу.

У Мінскім раёне 32-гадовая жанчына атрымала штраф пасля публікацыі відэа, на якім яна ляжыць на капоце аўтамабіля, што рухаецца, піша pristalica.by.

Як паведамілі ў міліцыі, відэа было знятае летась на заснежанай дарозе ў Мінскім раёне. Жыхарка Мінска запісала ролік на капоце аўтамабіля падчас паездкі на дачу, пасля чаго размясціла яго ў сваіх сацсетках.

Супрацоўнікі міліцыі выявілі публікацыю ў студзені 2026 года і пачалі адміністрацыйны працэс. Правапарушніцу прыцягнулі да адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху.

У міліцыі адзначылі, што падобныя дзеянні ствараюць рызыку для жыцця і здароўя ўдзельнікаў руху, бо кіроўца не можа поўнасцю кантраляваць сітуацыю, а чалавек на капоце можа ў любы момант зваліцца.

Апошнія навіны