Перамовы Украіны і РФ: Белы дом вызначыўся са сваімі прадстаўнікамі ў Абу-Дабі
- 4.02.2026, 8:05
Украінская дэлегацыя ўжо адправілася на сустрэчу.
Спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Стыў Уіткаф і яго зяць Джарэд Кушнер возьмуць удзел у трохбаковых перамовах з Украінай і РФ у Абу-Дабі.
Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка Белага дома Кэролайн Левітт.
«Спецыяльны пасланнік Уіткаф і Джарэд Кушнер заўтра будуць у Абу-Дабі для чарговага раўнду трохбаковых перамоваў», — сказала яна.
Левітт адзначыла, што трохбаковыя перамовы, якія адбыліся 23–24 студзеня ў Абу-Дабі, з'яўляюцца «гістарычнымі па сваёй прыродзе».
«Ніколі раней гэтыя тры краіны насамрэч не маглі сесці за стол перамоваў, каб пасунуць справу да міру», — гаворыцца ў яе заяве.
Нагадаем, 2 лютага ўкраінскія чыноўнікі ўжо адправіліся на сустрэчу з расійскай і амерыканскай дэлегацыямі ў Абу-Дабі, якая запланаваная на 4–5 лютага.
Папярэднія трохбаковыя перамовы паміж Украінай, ЗША і РФ адбыліся ў ААЭ 23 і 24 студзеня.