Прэм'ер Літвы: пацяплення ў адносінах з Беларуссю я не бачу
- 3.02.2026, 22:40
Паводле яе слоў, для гэтага няма прычын.
Прэм'ер-міністр Літвы Інга Ругінене заявіла, што ў найбліжэйшы час не чакае паляпшэння адносін паміж Вільнюсам і Мінскам. Паводле яе слоў, беларускія ўлады па-ранейшаму робяць стаўку на дэманстрацыю сілы, а не на дыялог.
«Пакуль што я не бачу пацяплення ў гэтых адносінах і, верагодна, для гэтага няма прычын», — цытуе Інгу Ругінене LRT.
«Пакуль Беларусь праяўляе агрэсію, пакуль яна ўспрымае толькі мову сілы і лічыць, што на нас можна паўплываць толькі ціскам, мы насамрэч не бачым магчымасці хоць бы крыху «размарозіць» гэтыя адносіны. Мы не падтрымліваем зносіны на мове сілы і ясна пра гэта заяўляем», — падкрэсліла прэм'ер-міністр Літвы.
Ругінене падкрэсліла, што Літва гатовая да раўнапраўнага дыялогу, але не ў цяперашніх умовах. Паводле яе слоў, беларускі бок не дэманструе цікавасці да абмеркавання канкрэтных тэхнічных або дзелавых пытанняў.
«Ім здаецца, што дэманстрацыя ціску, выпрабаванне нашых сістэм — тыя ж самыя шары, фуры — гэта адпаведная мова зносін з намі. Нам так не здаецца», — сказала яна, дадаўшы, што ў нармальных адносінах бакі або спакойна абмяркоўваюць практычныя пытанні, або, калі адзін з іх выбірае шлях ціску, такі фармат узаемадзеяння для Вільнюса нецікавы.