BE RU EN

Лукашэнка прадказаў вайну ў Беларусі

  • 3.02.2026, 21:49

Паводле яго слоў, яе справакаваюць віцебскія чыноўнікі.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што падыход віцебскіх чыноўнікаў да кіравання рэгіёнам вядзе краіну да вайны.

«Вось вашы падыходы. Вы ашалелі. Вы проста краіну хочаце прывесці да вайны. Але майце на ўвазе, што нам давядзецца ісці наперадзе», — сказаў узурпатар.

Ён абвінаваціў мясцовыя ўлады ў тым, што яны не адрэагавалі на выпадкі падэжу жывёлы ў рэгіёне. Паводле слоў Лукашэнкі, дамашніх жывёл варта было абараняць ад холаду, у тым ліку размяшчаючы іх у цёплых памяшканнях.

Апошнія навіны