Лукашэнка абвясціў вайну ліхтарам
- 3.02.2026, 16:53
Дыктатар убачыў «шлях да вайны» ў вячэрнім асвятленні вуліц.
На нарадзе па асобных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Віцебскай вобласці Лукашэнка ледзь паспеваў раздаваць каштоўныя ўказанні — ад плана выратавання цялят у маразы да асвятлення вуліц, піша «Салідарнасць».
Дыктатар абурыўся бязгаспадарчасцю ў сферы вулічнага асвятлення.
— Выеду ў Астрашыцкі Гарадок, напрыклад, і ў іншыя вёскі. Учора а шостай гадзіне вечара ўся Мінская вобласць свеціцца. Гараць агні. І гэта ўласціва ўсім. Пеняйце самі на сябе. Будзеце плаціць, як мінімум, са сваёй кішэні. На вуліцах усе ліхтары ўключаныя, усё ззяе.
Мінская вобласць і далей — усё гарыць. А шостай вечара. Навошта? Ужо а палове васьмі раніцы можна адключыць святло на вуліцы, асабліва цяпер, калі святла шмат. Не — усе ліхтары гараць.
Лукашэнка запатрабаваў, каб вулічнае асвятленне ўключалі а восьмай вечара замест шостай, а адключалі а сёмай раніцы.
— Вы ашалелі. Вы проста краіну хочаце прывесці да вайны. Ну дык майце на ўвазе, што нам жа наперадзе давядзецца ісці. Вам у штурмавых атрадах давядзецца, — цытуе дыктатара яго прэс-служба.