Колькі мінчан плацяць «падатак на багатых»?
- 3.02.2026, 15:00
У 2026 годзе пільную ўвагу звернуць на адну вельмі папулярную.
Беларусы, чый даход перавышае пэўную суму, плацяць з лішку павышаны падатак, расказаў начальнік інспекцыі МПЗ па горадзе Мінску Андрэй Собалеўскі, перадаюць «Мінск-Навіны».
Такі механізм быў уведзены яшчэ ў 2024 годзе. Тады грамадзяне, якія зарабілі за год больш за Br200 тыс., павінны былі ўпляціць падатак са звышсумы ў памеры 25%.
З 2025 года «кропка адсечкі» складала 220 тыс. У выніку падатак на звышдаходы закрануў 4,5 тыс. мінчан. Але не гэтыя плацяжы ў асноўным папаўняюць бюджэт.
Прадстаўнік МПЗ назваў топ-3 галіны, якія забяспечылі найбольшы ўклад у казну. Імі аказаліся гандаль, фінансавая і страхавальная дзейнасць, а таксама апрацоўчая прамысловасць.
Прадстаўнікі Міністэрства па падатках і зборах рэгулярна правяраюць розныя кампаніі. У 2025 годзе прайшла 751 праверка.
— Выязны кантроль мы сканцэнтравалі пераважна на плацельшчыках, якія наўмысна парушаюць падатковае заканадаўства і выкарыстоўваюць схемы ўхілення ад уплаты падаткаў, — удакладніў Андрэй Собалеўскі.
У 2026 годзе МПЗ зверне пільную ўвагу і на сектар інтэрнэт-гандлю.