Пад Пружанамі пасажыр Renault трапіў у бальніцу пасля ДТЗ на трасе
- 3.02.2026, 14:35
Вадзіцелька заснула за рулём.
Аварыя адбылася сёння каля 09:14 на 92-м км трасы Р98 (мяжа Польшчы — Камянец — Шэрашова — Свіслач) у Пружанскім раёне. Renault пад кіраваннем 45-гадовай жанчыны з’ехаў у кювет. Ёсць пацярпелыя.
Паводле папярэдняй інфармацыі, вадзіцелька заснула за рулём, у выніку чаго не справілася з кіраваннем аўтамабілем, паведамляе ДАІ Брэсцкай вобласці.
19-гадовы пасажыр дастаўлены ў бальніцу для ацэнкі стану здароўя.