BE RU EN

На тэрыторыі варшаўскага аэрапорта адбыўся выбух

  • 3.02.2026, 14:23

Надзвычайнае здарэнне адбылося падчас вывазу смецця.

Каля 11-й раніцы па мінскім часе ў аэрапорце імя Шапэна ў Варшаве адбыўся выбух. Выбуховая прылада невядомага паходжання спрацавала ў смеццявозе, які стаяў у зоне, прылеглай да тэрыторыі 1-й базы транспартнай авіяцыі, што мяжуе з аэрапортам у сталіцы Польшчы, піша onet.pl.

Кіраўнік аддзела камунікацый аэрапорта Пётр Рудзкі пацвердзіў гэтую інфармацыю.

— Фактычна падчас вывазу смецця адбыўся інцыдэнт, але цяпер на месцы працуюць усе службы. Дзяржаўныя службы займаюцца гэтай справай, — заявіў ён.

Журналісты спыталі яго пра магчымую эвакуацыю аэрапорта.

— У гэтым не было патрэбы. Гэтая сітуацыя ніякім чынам не паўплывала на аперацыйную дзейнасць аэрапорта, — падкрэсліў Рудзкі.

Апошнія навіны