BE RU EN

Літва атрымае больш за €6 млрд на абарону ў межах праграмы ЕС

  • 3.02.2026, 11:55

Сродкі пойдуць на ўзбраенне і інфраструктуру.

Літва атрымае больш за 6 мільярдаў еўра на ўмацаванне абараназдольнасці ў межах праграмы ЕС SAFE, паведамляе LRT.

Літва атрымае больш за 6 мільярдаў еўра на абаронныя патрэбы ў выглядзе пазыкаў у межах праграмы Еўрапейскага саюза SAFE. Умовы ўдзелу прадугледжваюць інфармаванне Еўракамісіі пра тое, як выкарыстоўваюцца сродкі, і справаздачнасць аб выкананых праектах.

Сродкі пазыкі будуць уключацца ў абаронны бюджэт краіны на працягу чатырох гадоў і выкарыстоўвацца на розныя віды ўзбраення і інфраструктуру.

Першы транш чакаецца ў другім квартале 2026 года, гэта будзе каля 15% ад агульнай сумы.

«Гаворка ідзе пра ўсе віды канвенцыйнага ўзбраення — пачынаючы з боепрыпасаў і да БПЛА і іншых сродкаў... Мы спадзяёмся, што краіны, якія з'яўляюцца прыфрантавымі дзяржавамі, скарыстаюць гэтыя сродкі для развіцця сумесных абаронных праектаў», — адзначыў еўракамісар па абароне Андрус Кубілюс. Частка інфармацыі пра праекты, якія будуць прафінансаваныя з пазыкі, — канфідэнцыйная.

У заяўцы Літва павінна была падрабязна патлумачыць, на якія праекты хоча прыцягнуць сродкі. Міністр абароны Робертас Каунас адзначыў, што гаворка ідзе пра развіццё дывізій і стварэнне неабходнай інфраструктуры.

«Таксама гаворка пра набыццё беспілотных сістэм, падтрымку Украіны, развіццё ВПК», — адзначыў ён.

«Супрацьпаветраная абарона — несумненна прыярытэт, і тут маецца на ўвазе ўсё — і супрацьдзеянне метэашарам (метэазондам з кантрабандай, якія рэгулярна залятаюць з Беларусі і ствараюць праблемы для грамадзянскай авіяцыі — Рэд.), і ўсё астатняе», — каментуе прэм'ер Інга Ругінене.

Апошнія навіны