BE RU EN

Рэйсы з Мінска ў Тэль-Авіў раптоўна адменілі

  • 3.02.2026, 9:04

Самалёты Arkia будуць лётаць з Вільнюса.

У пачатку снежня 2025 года ізраільская авіякампанія Arkia адкрыла продаж квіткоў на прамыя рэйсы з Мінска ў Тэль-Авіў, аднак пазней высветлілася, што перавозчык перадумаў і спыніў продаж квіткоў. Затое ўлетку самалёты Arkia будуць лётаць з блізкага да Беларусі Вільнюса, пра гэта паведаміла літоўская кампанія Lietuvos oro.

У летні сезон з Вільнюскага аэрапорта пачне выконваць рэйсы авіякампанія Arkia Israeli Airlines.

«Гэта адна з найбуйнейшых авіякампаній Ізраіля, якая ўпершыню будзе выконваць рэгулярныя рэйсы з Літвы», — паведамілі ў кампаніі.

Рэйсы паміж Вільнюсам і Тэль-Авіўам будуць выконвацца з 21 мая па 4 кастрычніка, тры разы на тыдзень — па аўторках, чацвяргах і нядзелях. Пералёт будзе доўжыцца менш за чатыры гадзіны і выконвацца на самалёце Airbus A320.

Нагадаем, у пачатку снежня 2025 года Arkia адкрыла продаж квіткоў на прамыя рэйсы з Мінска ў Тэль-Авіў, якія планавалася выконваць па панядзелках і пятніцах з 2 лютага па 27 сакавіка 2026 года, пры гэтым квіткі каштавалі ад 244 долараў.

Апошнія навіны