З бальніцы ў Латвіі звольнілі 49 грамадзян Беларусі і РФ
- 3.02.2026, 7:02
Звальненні адбыліся 31 студзеня.
Бальніца ў Латвіі звольніла 49 супрацоўнікаў з грамадзянствам Беларусі і РФ
Даўгаўпілская рэгіянальная бальніца ў Латвіі звольніла 49 супрацоўнікаў з грамадзянствам Расіі і Беларусі. Пра гэта, як перадае ERR, паведамляе агенцтва LETA.
Звальненні адбыліся 31 студзеня. Як растлумачылі агенцтву ў медыцынскай установе, прычынай сталі патрабаванні латвійскага закона аб нацыянальнай бяспецы. Згодна з ім, грамадзянам Расіі і Беларусі забаронена працаваць на аб’ектах крытычнай інфраструктуры краіны, да якіх адносіцца Даўгаўпілская рэгіянальная бальніца.
29 звольненых працавалі на пасадах сярэдняга і малодшага медыцынскага персаналу, 11 з іх дасягнулі пенсійнага ўзросту. Яшчэ 20 чалавек былі работнікамі гаспадарчай службы, трое — пенсійнага ўзросту.