Пяскоў зрабіў заяву аб сустрэчы Пуціна і Зяленскага
- 2.02.2026, 14:47
Крэмль дапускае яе толькі ў адным месцы.
Прэс-сакратар Крэмля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што сустрэча расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім магчыма толькі ў Маскве.
Пра гэта паведамляе расійскае прапагандысцкае агенцтва ТАСС.
Пяскоў сказаў, што РФ «захоўвае сваю пазіцыю» адносна магчымай сустрэчы Зяленскага з Пуціным.
У той жа час ён сцвярджае, што Масква «застаецца адкрытай» да перамоваў па вайне ва Украіне.
Прадстаўнік Крэмля пацвердзіў, што другі раўнд перамоваў у Абу-Дабі адбудзецца 4–5 лютага. Ён патлумачыў, што раней перамовы перанеслі з-за дадатковага ўзгаднення графікаў трох бакоў.
Пяскоў назваў урэгуляванне вайны Расіі супраць Украіны «складаным і шматвектарным» працэсам.
Паводле яго слоў, па некаторых пытаннях «удалося наблізіцца да вырашэння, па некаторых — пакуль не».